Рысь Айсі - талісман чэмпіяната.
Другі год запар спаборніцтвы прымаюць гэтыя дзве краіны. Так выйшла, што спачатку гаспадаром турніра абралі фінаў, пасля — шведаў. Пазней краіны вырашылі аб’яднаць свае намаганні.
Летась беларусы гулялі ў Хельсінкі, сёлета згуляюць у Стакгольме.
Другі год запар спаборніцтвы будуць праходзіць па новай схеме: дзве групы па восем каманд. Найлепшыя чатыры выходзяць у чвэрцьфіналы, а найгоршая з кожнай групы вылетае ў дывізіён ніжэй. Летась беларусы цудам засталіся ў эліце, дзякуючы цяжкой перамозе над казахамі, а вось усім астатнім прайгралі.Упершыню на чэмпіянат свету нашу павязе трэнер Андрэй Скабелка. Той самы пад кіраўніцтвам якога мы не прайшлі на Алімпіяду ў Сочы.
Беларусы ніяк не выляцяць сёлета з сусветнай эліты, бо наступны чэмпіянат у Мінску. Склад зборнай будзе вельмі эксперыментальным. Не даехалі амаль усе легіянеры, што гуляюць у Расіі (Калюжны, Дзямагін, Сцяпанаў, Коваль, Андрэй Касціцын). Затое будзе шмат гульцоў з беларускага першынства.
Расклад гульняў Беларусі:3 мая. Чэхія — Беларусь. Пачатак а 17:15.
5 мая. Беларусь — Славенія. Пачатак а 13:15.
6 мая. Швецыя — Беларусь. Пачатак а 21:15.
10 мая. Беларусь — Канада. Пачатак а 21:15.
11 мая. Нарвегія — Беларусь. Пачатак а 21:15.
13 мая. Данія — Беларусь. Пачатак а 17:15.
14 мая. Беларусь — Швейцарыя. Пачатак а 13:15.
Трансляцыі будуць на тэлеканале «Беларусь-2».