Будаўніцтва жыллёвага комплекса «Дружны», які знаходзіцца ў Мінску на скрыжаванні МКАД і праспекта Дзяржынскага, працягне іншы забудоўшчык.

Першыя пускавыя комплексы будавала кампанія ЗТАА «Сінтэз-Белнэп Буд». Непальска-беларускі інвестар летась здаў у эксплуатацыю першы дом. Дзеля справедлівасці адзначым, што такой колькасці прэтэнзій ад навасёлаў не было, бадай, ні ў аднаго са сталічных дамоў.

Электрычнасці і гарачай вады не было на працягу года, праз шчыліны па кватэрах гуляў вецер, а адкрытыя лоджыі завальвала снегам…

Цяпер працягваецца будаўніцтва другога і трэцяга пускавых комплексаў.

Усяго ж іх запланавана пяць. Іх будзе рэалізоўваць іншы забудоўшчык – група кампаній «Тапас».
Па словах супрацоўнікаў кампаніі, участак быў выкуплены. Дырэктар ЗТАА «Сінтэз-Белнэп Буд» пракаментаваць сітуацыю адмовіўся.

Як мяркуецца,

квадратны метр у чацвёртым і пятым пускавым комплексах будзе каштаваць $1200.
Будаўніцтва будзе рэалізоўвацца праз продаж аблігацый.

Кампанію «Тапас» звязваюць з імем 33-гадовага бізнэсмэна Паўла Белага – былога прафесійнага хакеіста. Цяпер ён паспяхова гуляе ў нападзенні зборнай Аляксандра Лукашэнкі.

Чытайце на выходных на nn.by агляд будаўнічай актыўнасці Паўла Белага.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?