Палівазапраўшчык амерыканскіх ВПС знік з радараў, а затым упаў непадалёк ад мяжы Кірзіі з Казахстанам неўзабаве пасля вылету з аэрапорта Манас, паведаміла кіргізскае МНС. Гэта адбылося прыкладна ў 60 кіламетрах ад Бішкека ў высакагорнай цясніне ў Панфілаўскім раёне Чуйскай вобласці.

Па папярэдніх дадзеных, лекары не выявілі членаў экіпажа на месцы крушэння, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Кіргізіі.

Пошукі членаў экіпажа паветранага судна, якія, магчыма, паспелі катапультавацца, працягваюцца.

Амерыканскі Цэнтр транзітных перавозак у аэрапорце Манас з'яўляецца асноўным лагістычным вузлом для перавозкі грузаў і перакідання сіл кааліцыі НАТА ў Афганістан. Дамова аб размяшчэнні амерыканскай авіябазы ў Кіргізіі дзейнічае да восені наступнага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?