Варта адзначыць, што трыбуне быў разгорнуты вялізны бел-чырвона-белы сцяг. Было яшчэ некалькі меншых, а таксама Пагоня.

Першую шайбу чэхі закінулі ў сярэдзіне стартавага перыяду, калі суддзі пакінулі трох беларусаў супраць пяцёркі суперніка. Шайба на рахунку нападаючага «Філадэльфіі» Якуба Варачэка.

У цэлым беларусы мала ў чым саступалі грозным супернікам. Галоўнае – так і не атрымалася закінуць, хаця зручных момантаў хапала. У чэхаў іх таксама было нямала, але някепска зарэкамендаваў сябе брамнік-дэбютант Бялінскі.
Другую шайбу ў трэцім перыядзе закінуў яшчэ адзін НХЛавец – Радзім Врбата. Ізноў чэхі скарысталі колькасную перавагу – 2:0.
Наступную гульню нашы правядуць у нядзелю 5 мая супраць Славеніі. Пачатак а 13:15.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?