Расійскага алігарха Барыса Беразоўскага пахаваюць у Лондане ў панядзелак, 6 мая, паведамляе тэлеканал «Расія 24».
Шасцідзесяцігадовы бізнесовец быў знойдзены мёртвым у доме ў графстве Беркшыр непадалёк ад Лондана 23 сакавіка. Прычына смерці на дадзены момант невядомая.
Позняе пахаванне звязанае з тым, што расследаванне зацягнулася, і неабходна было правесці шэраг экспертыз.
0
0
0
0
0
0