Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Як паведамілі БелаПАН у кампаніі «МТС», у красавіку 2013 года абанент-мужчына выкарыстоўваў паслугі перадачы даных на 32% больш інтэнсіўна, чым жанчына, пра што сведчыць сярэднямесячны трафік у разліку на абанента. Попыт на мабільны інтэрнэт у мужчын нязменна высокі нават нягледзячы на тое, што колькасць актыўных інтэрнэт-карыстальнікаў жаночага полу на 3% большая за мужчынскую.

У карыстанні галасавымі паслугамі беларускія жанчыны па-ранейшаму па-за канкурэнцыяй: сярэднямесячнае спажыванне галасавога трафіку жанчынай на 13% перавышае аналагічны паказчык у мужчыны.

Лідарства за жанчынамі і ў напісанні SMS: прадстаўніца слабага полу штомесяц адпраўляе на 26% больш кароткіх паведамленняў, чым мужчына.

Абаненцкая база МТС найбуйнейшая ў краіне — гэта 52% жанчын і 48% мужчын, што практычна адлюстроўвае раздзяленне беларускага насельніцтва па гендарным крытэрыі. Паводле даных Белстата, сёння ў Беларусі жыве 9,5 млн. чалавек — 5,1 млн. жанчын і 4,4 млн. мужчын. Паслугамі мабільнага аператара МТС карыстаюцца больш як 5,23 млн. абанентаў.

Сумеснае ТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» зарэгістравана 4 красавіка 2002 года. Заснавальнікамі з'яўляюцца РУП «Белтэлекам» (51% статутнага фонду) і расійскае ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» (49%). Камерцыйная эксплуатацыя сеткі сотавай сувязі стандарту GSM 900/1800 пачалася 27 чэрвеня 2002 года, сеткі 3G — у маі 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?