Адзін са сцягоў быў вялізны (была таксама і харугва з выявай герба "Пагоня"). Яго неаднаразова паказвалі падчас жывой трансляцыі на тэлеканале Беларусь-2.

Арганізатары чэмпіянату свету па хакеі ў Швецыі выклікалі на беларусаў, якія прыйшлі на трыбуну падтрымаць зборную Беларусі па хакеі ў матчы з Чэхіяй, паліцыю. Пра гэта распавёў кіраўнік Беларускай нацыянальнай памяці Анатоль Міхнавец, які быў непасрэдным удзельнікам канфлікту.

Арганізатарам чэмпіянату не спадабаліся бел-чырвона-белыя сцягі, якія вывесілі на матчы беларусы. Паводле хакейных функцыянераў, сцягі з’яўляюцца палітычнай сімволікай і не могуць выкарыстоўвацца.
Калі паліцыя паспрабавала згарнуць бела-чырвона-белыя сцягі, на абарону беларусаў сталі шведскія заўзятары. У выніку беларускія сцягі змаглі правісець на трыбунах да канца матчу. Аднак арганізатары заявілі, што больш беларусаў з нацыянальнымі сцягамі на трыбуны не пусцяць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?