Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 13 мая сустрэнецца з генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам у Нью-Ёрку падчас пасяджэння высокага ўзроўню Генеральнай асамблеі ААН па аглядзе выканання Глабальнага плана дзеянняў па барацьбе з гандлем людзьмі. Пытанні, што тычацца наступнай сустрэчы, Макей абмеркаваў 3 мая ў Мінску з прадстаўніком ААН у Беларусі Санакай Самарасінхай, паведамляе прэс-служба МЗС.

Падчас сустрэчы абмеркавана рэалізацыя Рамачнай праграмы ААН па аказанні садзейнічання Беларусі на 2011—2015 гады, у якой акумулюецца праграмная дзейнасць усіх устаноў сістэмы ААН у Беларусі. «Адбыўся абмен думкамі па нядаўна завершаным працэсе сярэднетэрміновага агляду Рамачнай праграмы. Бакі пагадзіліся з неабходнасцю далейшых сумесных дзеянняў па мабілізацыі донарскіх рэсурсаў у мэтах рэалізацыі праграмы», — зазначаецца ў паведамлені.

Бакі таксама абмеркавалі тэмы мінскай рэгіянальнай канферэнцыі па краінах з сярэднім узроўнем даходу ў кантэксце ўстойлівага развіцця, якая пройдзе 16—17 мая, і нацыянальных кансультацый па распрацоўцы парадку дня ААН пасля 2015 года.

Бакі дамовіліся прадоўжыць цеснае ўзаемадзеянне па закранутых пытаннях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?