На некалькіх відэа, размешчаных на сэрвісе Youtube відаць, што мужчына спакойна ходзіць па даху тралейбуса, хапаючыся рукамі за токапрыёмнік, пераскоквае на іншы, які акурат пачынае рух, паведамляе auto.tut.by. Такая прагулка магла скончыцца гібеллю незвычайнага пасажыра: ён мог памерці ад удару токам або папросту зваліцца на праезную частку.

Сітуацыю растлумачыў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Відэа Канстанціна Бабічава.

— Каля 21.00 у міліцыю паступіла паведамленне аб тым, што ў раёне станцыі метро «Каменная горка» неадэкватны мужчына кідаецца пад колы аўтамабіляў, чапляецца да мінакоў. Убачыўшы патруль міліцыі, мужчына паспрабаваў збегчы. У працэсе прагулкі па дахах гарадскога транспарту ён прымудрыўся разбіць шкло аўтобуса. Мужчына быў затрыманы і дастаўлены ў гарадскі аддзел міліцыі Фрунзенскага раёна. Па стане затрыманага было відаць, што ён знаходзіцца ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення — што ён і пацвердзіў супрацоўнікам міліцыі.

Праводзіцца праверка, дадзенаму інцыдэнту будзе дадзена прававая ацэнка.

Узрост затрыманага ў міліцыі не паведамляюць, вядома толькі, што ён жыве непадалёк ад станцыі метро «Каменная горка» — на вуліцы Мазурава.

Асцярожна, ненарматыўная лексіка!

Відэа Andrew X.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?