Год 2013. Беларусь… адзначае 150-ю гадавіну паўстання пад кіраўніцтвам беларускага рэвалюцыянера Кастуся Каліноўскага — кінапраглядам! Запрашаем беларусаў Варшавы і ўшчэнт збеларушаных палякаў далучыцца да нас!

Вядоўца і натхняльніца манеўраў — Валярына а-ля Плятэр Кустава. Пры падтрымцы гасподы «Разам для Беларусі», на чале з гетманам Змітром Барада-Бародкам.

На парадку дня афіцыйнай часткі:

— невядомыя сведчанні сучаснікаў Каліноўскага, якія называлі яго «Рэвалюцыйным дыктатарам у Літве»;

— вершы нашчадкаў Кастуся (незалежных паэтаў РБ ды Валярыны) і

ака кульмінацыя — рэтраспектыва фільма «Кастусь Каліноўскі» на вялікімі экране з музычным аздабленнем, каментарамі і міні-лекцыяй (тое, чаго вы не ведалі пра кінастужку);

— спраўджанне кодаў беларускай ідэнтычнасці і ведання блізкай і далёкай гісторыі — з каштоўнымі нац.прызамі.

Неафіцыйная частка:

— дыскусія па праглядзе,

— абмеркаванне,

—віно — на знак памяці Каліноўскага.

Калі: 8 траўня а 18-00 (па польскім часе)

Дзе: Беларускі Дом у Варшаве (Вейска, 13-3)

Прыходзь і ты!

Не будзе крывавага памолу!

Будзе віно і размовы!

Улагодзь Беларусь!

Прыходзь!

Просьба пацвердзіць сваё быццё і колькасць хаўруснікаў з вамі на скрыню: z.barodka@gmail.соm — куды наўзаем будуць адасланыя паролі і яўкі. Без пароляў прапускаюцца толькі студэнты-каліноўцы (цяперашнія і былыя) — па студэнцкім пасведчанні ці фэйс-кантролю.

PS. Распаўсюд інфрамацыі вітаецца, запрашайце варшаўскіх сяброў!

Суполка імпрэзы ў Фэйсбуку. https://www.facebook.com/events/355777447856936

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0