Каардынатар кампаніі «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак атрымаў адказ ад гродзенскага футбольнага клуба «Нёман» наконт папулярызацыі беларускай мовы.
Начаьнік аддзела грамадскіх сувязяў Пётр Карнаух адказаў па-беларуску. Ён падзякаваў за ўвагу да роднай мовы.
Па яго словах, у гэтым годзе прозвішчы гродзенскіх футбалістаў на форме ўжо выкананыя па-руску. У сваю чаргу, пачаць папулярызаваць мову клуб можа акурат з гукавога і візуальнага суправаджэння хатніх гульняў, гаворыцца ў адказе.