У пятніцу перад Каўнаскім судом паўстаў Дэгі Дудаеў, малодшы сын першага прэзідэнта Чачэнскай Рэспублікі Джахара Дудаева.

Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групоўцы, падробцы і захоўванні фальшывых пашпартоў Літоўскай Рэспублікі.

Разам з Дэгі Дудаевым, які жыве ў Вільні, на лаву падсудных селі яго саўдзельнікі з Каўнаса (Коўна) - 37-гадовы Алюс Янкаўскас, 25-гадовы Дайнюс Івашка і 26-гадовы Нерыюс Манцявічус. Яны абвінавачваюцца, што дзейнічаючы ў злачыннай групоўцы, у вялікай колькасці падраблялі дакументы, захоўвалі наркотыкі, выкрадалі пячаткі і г.д.

Усе абвінавачаныя знаходзяцца на волі, затрыманы толькі Манцявічус, які праходзіць і па іншай справе.

Падазраюць, што Дэгі Дудаеў, у якога ёсць від на жыхарства ў Літве, вывозіў з краіны партыю падробленых літоўскіх пашпартоў.

Мяркуюць, што за грошы ён пасярэднічаў паміж тымі, хто вырабляў падробленыя дакументы, і людзьмі, якія мелі патрэбу ў такіх дакументах (гэтыя пашпарты ёсць ключ каб трапіць у розныя краіны ЕС ды іншых краін). Такімі пашпартамі, якія былі знойдзеныя падчас затрымання Дудаева, павінны былі карыстацца чачэнцы.

Па словах службоўцаў, падробкі даволі якасныя, аднак пры праверцы адмысловымі прыборамі адразу ж можна вызначаць, што яны фальшывыя.

У сына Алы Дудаевай літоўскае грамадзянства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?