06.05.2013 / 14:33

АГП адмовілі ў правядзенні пікетаў памяці Юрыя Захаранкі 17

Каля 60 заявак на правядзенне пікетаў у сталіцы і абласцях Беларусі, запланаваныя на 7 мая ў гадавіну знікнення Юрыя Захаранкі, атрымалі адмоўны адказ.

Чыноўнікі спаслаліся на невыканане нейкіх умоваў заканадаўства.

На думку лідара АГП Анатоля Лябедзькі, улады папросту пазбягаюць такіх праблемных тэмаў. Яму асабіста адмовілі ў правядзенні пікета ў Мінгарвыканкаме.

Нагадаем, Юрый Захаранка - былы міністр унутраных спраў Беларусі, які падчас выбараў першага прэзідэнта Беларусі ўваходзіў у каманду Аляксандра Лукашэнкі. У 1994-1996 гадах ён кіраваў МУС. Потым перайшоў у апазіцыю да той палітыкі, якую праводзіў Аляксандр Лукашэнка і яго атачэнне. У «ценявым» урадзе Захаранка ўзначаліў камітэт па бяспецы.

Палітыка выкралі невядомыя асобы 7 мая 1999 года вечарам 7 мая ў раёне вуліцы Магілёўскай у Мінску па дарозе дадому.
Сям'я Захаранкі атрымала палітычны прытулак у Германіі. Абставіны знікнення апанента Аляксандра Лукашэнкі дагэтуль невядомыя грамадскасці.

0
Анонимоаз / Адказаць
06.05.2013 / 15:35
Больная тема... Вечная память генерал-майору Захаренко.
0
Фру / Адказаць
06.05.2013 / 15:37
Чыноўнікі спаслаліся на невыканане нейкіх умоваў заканадаўства. А чиновники вообще никаких условий законадательства не выполняют...
0
Лил / Адказаць
06.05.2013 / 15:38
А за народного генерала - ответят!
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру