06.05.2013 / 15:12

Энергетычныя субсідыі Расіі Лукашэнку дасягнулі 10 млрд даляраў за год 13

Такую ацэнку зрабілі супрацоўнікі Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Іх артыкул з’явіўся ў часопісе Нацбанка «Банкаўскі веснік».

«Толькі за кошт ільготных цэнаў на энерганосьбіты Рэспубліка Беларусь у 2012 годзе заашчадзіла каля $10 млрд», — цытуе эканамістаў агенцтва «Інтэрфакс-Захад». Гэта складае амаль 16% ад ВУП.

У прыватнасці, выгада Беларусі ад атрымання бязмытнай нафты склала каля $4,6 млрд.

Пры ацэнцы субсідый пры пастаўках газу эксперты параўналі яго фактычную цану для Беларусі з коштам паставак ва Украіну. Беларусь у 2012 купляла расійскі газ па $168 за тысячу кубаметраў. Для Украіны кошт газу складаў каля $430. Такім чынам, выйгрыш на газе склаў каля $5,3 млрд.

Прыкладна такую ж суму складуць расійскія субсідыі і ў 2013 годзе. У свеце няма другога прыкладу такой сама шчодрай падтрымкі адной дзяржавай другой. Гэтак, дапамога ЗША Ізраілю складае прыкладна 3 млрд даляраў за год, ці то 1,3% ад ВУП Ізраіля.

Нават адноснае скарачэнне расійскіх субсідый у 2009—2011 выклікала рэзкі рост замежнай запазычанасці і глыбокі фінансавы крызіс 2011 года.

Мікола Бугай

0
эканаміст / Адказаць
06.05.2013 / 15:27
Нафтавая субсідыя ацэненая карэктна, а вось параўноваць нашую цану з украінскай - гэта няслушна, бо мы ўжо мелі рынкавую цану - нашмат меншую за ўкраінскую.
0
Dent / Адказаць
06.05.2013 / 15:33
Есть статья за бездействие, по которой должен ответить Лука. Столько лет получать дешевые энергоносители и ничего не сделать для того, чтобы вырваться из этой зависимости.
0
$ / Адказаць
06.05.2013 / 15:43
Гэта усе, што змог інстытут эканомікі? Куды ж дзяюцца гэтыя " заашчаджаныя " грошы?
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру