Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, раніцай 4 мая ў пункце пропуску «Гудагай-1» пры афармленні на выезд цягніка маршрутам Масква — Вільнюс на перон з саставу выйшлі 22 грамадзяніны Расіі — сямёра дарослых і 15 дзяцей (адно грудное), усе — жыхары Чачні. Прыняўшы беларускага памежніка за літоўскага, яны сталі прасіць прыстанішча ў Літве. Аднак разабраўшыся, што яшчэ не пераехалі мяжу ў ЕС, выказалі намер прадоўжыць шлях у літоўскім напрамку.

Вечарам пяць сем'яў селі на цягнік да Вільнюса. Праз некалькі гадзін з 22 чалавек 16 былі вернутыя літоўскім бокам назад. Цяпер тыя, каму «не пашанцавала» ў Літве, плануюць праз Брэст трапіць у ЕС, каб прасіць статус бежанца.

Як адзначылі ў Дзяржпагранкамітэце, гэтая сітуацыя стала ўжо стандартнай. Штогод каля 30 тысяч выхадцаў з Каўказа прыбываюць у Беларусь, каб перабрацца ў Літву, Латвію або Польшчу для атрымання статусу бежанца. Часам цэлымі сем'ямі яны шматразова спрабуюць афіцыйна ўехаць у ЕС. Аднак крытэрыям, што прад'яўляюцца Еўропай да статусу бежанца, адпавядаюць далёка не ўсе. Калі заканчваюцца сродкі пасля серыі няўдалых спроб, прыкладна кожны дзясяты чачэнец пачынае шукаць магчымасць незаконнага перасячэння мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?