06.05.2013 / 16:21

Жыхар Баранавічаў ударыў маці па твары і атрымаў нажом у жывот ад сястры 1

Сямейны канфлікт пад чарку прывёў да трагедыі.

У Баранавіцкі ГАУС з бальніцы вечарам 4 мая паступіла паведамленне, што на лячэнне з пранікальным нажавым раненнем жывата дастаўлены 26-гадовы гараджанін, паведамляе «Intex-press».

Па папярэдніх дадзеных, траўму мужчына атрымаў у ходзе сямейнай сваркі пасля распіцця спіртнога, паведамілі ў Баранавіцкім міжраённым аддзеле Следчага камітэта.

«Узнік канфлікт, падчас якога пацярпелы ўдарыў па твары сваю маці. У адказ на гэта яго 27-гадовая сястра схапілася за нож», — коратка распавёў пра акалічнасці здарэння намеснік начальніка Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта Святаслаў Бармоцін.

Мужчына з цяжкімі траўмамі быў дастаўлены ў рэанімацыю. Яго сястра затрымана, на яе завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 147 КК (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання), якая прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

0
rip / Адказаць
19.05.2013 / 22:18
Сестра-молодец но за нож не надо было хвататься.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру