Фота Дзмітрыя Аляшкоўскага.

Фота Дзмітрыя Аляшкоўскага.

У Маскве на Балотнай плошчы прайшоў мітынг, прымеркаваны да гадавіны сутыкненняў з паліцыяй пасля Маршу мільёнаў.

У часе падрыхтоўкі сцэны да мерапрыемства загінуў рабочы. Мітынг пачаўся з пачаўся з хвіліны маўчання ў памяць пра яго.

Замест сцэны, якую абгарадзілі на час следчых дзеянняў, арганізатары акцыі вырашылі выкарыстаць грузавік, на які ўсталявалі гукаўзмацняльную апаратуру.

Першым на мітынгу выступіў апазіцыянер Барыс Нямцоў, які ацаніў колькасць людзей, якія прыйшлі на мітынг, у некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Па дадзеных паліцыі, у акцыі ўдзельнічаюць сем тысяч чалавек. Па дадзеных карэспандэнта Бі-бі-сі, на плошчы сабраліся 20 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0