06.05.2013 / 20:22

Актывісты выходзяць на свабоду пасля арыштаў за «Чарнобыльскі шлях» — фота 3

Іх сустракаюць каля двух дзясяткаў паплечнікаў.

6 мая на свабоду выходзяць актывісты, асуджаныя 29 красавіка на 10 сутак пасля ўдзелу ў санкцыянаваным шэсці «Чарнобыльскі шлях».

Першым выйшаў Ігар Трухановіч, якога абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі і ў правядзенні несанкцыянаванага пікету. Затым — актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Дзмітрый Чарняк і Аляксандр Тарнагурскі.

Па словах карэспандэнта «НН», актывістаў сустракаюць каля двух дзясяткаў чалавек. Сярод іх заўважаны старшыня АГП Анатоль Лябедзька і сустаршыня БДХ Віталь Рымашэўскі.

Аксана Рудовіч

0
виталий / Адказаць
06.05.2013 / 21:02
На фото не Игорь
0
Філон Кміта-Чарнабыльскі / Адказаць
06.05.2013 / 23:42
Добра, што мяне хоць пасьля Чарнобыльскага шляху не зачапілі!
0
Андрэй / Адказаць
07.05.2013 / 09:00
БХД
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру