На ўнутраным кальцы Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі ў раёне «Рыбакомплексу» 7 мая а 10-й гадзіне здарыўся наезд на пешахода.
66-гадовы мужчына пераходзіў праезную частку за 100 метраў ад падземнага пешаходнага пераходу. У другой паласе руху яго збіў «Мерседэс», якім кіраваў 27-гадовы. Малады чалавек, што знаходзіўся за рулём машыны, спрабаваў пазбегнуць наезду, затармазіць, але зачапіў пешахода люстэркам.
Паводле папярэдніх звестак, пешаход атрымаў чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй ступені. Кіроўца «Мерседэса» быў цвярозы.
Праводзіцца праверка.