Фота з vk.com/bumbamlit.

Фота з vk.com/bumbamlit.

«Алесь Наўроцкі з ракам ляжыць у хоспісе. Вы пісалі пра яго ў газеце. Хацеў вам паведаміць». Гэта быў званок Анатоля Клышкі ў лютым ці сакавіку 2012.

Я тады патэлефанаваў у хоспіс. «Можна наведаць, у прытомнасці», — сказалі там.

Толькі не рашыўся ехаць: не думаў, што вытрымаю гэтае псіхалагічнае напружанне — чалавек паміраў, і мы абодва гэта разумелі.

І хаця ведаў, што смерць непазбежная, вестка пра гэта ашаломіла. Віктар Жыбуль у сваім тэксце пра кнігі Наўроцкага напісаў, што яго няма ўжо год. Памёр 24 красавіка 2012. Амаль незаўважна.

...У лістападзе 2010-га я патэлефанаваў Алесю Піліпавічу і прапанаваў зрабіць інтэрв’ю — ён адразу пагадзіўся. «Калі? А давайце вось сёння, каб не адкладаць». І я прыйшоў у дамоўлены час да яго на мінскую кватэру. «Можна вашае журналісцкае пасведчанне?» — папрасіў паэт. Падумалася, што савецкі дысідэнт і сёння застаецца падазроным да ўсіх. Але ў размове зразумеў, што карная псіхіятрыя не прайшла для яго бясследна. І тая праверка дакумента была не проста ўдакладненнем маёй асобы.

Кватэры была сціплай. Але што вылучалася — камп’ютар, які паэт акурат толькі набыў, але не паспеў асвоіць.

Ён мала расказваў пра сябе. Але сам закрануў гісторыю свайго пераследу: не думалася, што ён так проста пачне тое ўзгадваць. Толькі, як высветлілася, не ўсё расказаў. Каб зразумець усе акалічнасці, давялося яшчэ размаўляць з ягонымі сучаснікамі.

Алесь Наўроцкі пра сябе:

Ён унікаў гаварыць пра свае кнігі: падарыў іх мне, але не захацеў пакідаць аўтограф — «навошта?». «Самі іх прачытаеце і зробіце высновы». Але з захапленнем расказваў пра неапублікаваныя творы.

Усё вяртаўся да паэмы, у якой апісаў свае выпрабаванні — «Я патрабую палітычнай рэабілітыцыі!» І ўдакладніў, што ў выпадку рэабілітацыі, паэма будзе называцца «Псіхіятрычныя Курапаты».

Ён хацеў, каб дзяржаўныя органы прызналі, што ягонае цкаванне ўчыніў КДБ, і знаходжанне ў вар’ятні было не справай хваробы, а палітычным уціскам...

Ён паказваў скрыню з рукапісамі — дзясятак спісаных агульных сшыткаў, асобныя аркушы: і паэзія, і проза... Каб толькі не зніклі, падумалася. І вось Віктар Жыбуль сказаў, што хутка рукапісы паступяць у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Усё-ткі родныя паэта іх захавалі.

Чытайце таксама:

Ахвяра псіхіятрычных Курапат
Паэт, які пратэставаў супраць карнай псіхіятрыі
Алесь Наўроцкі. Вершы
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?