Лідар расейскага рок-гурта «Сплін» Аляксандр Васільеў растлумачыў журналістам, чаму некаторыя людзі мяркуюць, што дыктатура лепшая за дэмакратыю, а таксама распавёў пра тое, як змяняецца творчасць гурта.

«У гурце ёсць пэўны стрыжань, але ў кожным новым альбоме да гэтага стрыжня дадаць чагосьці новага. Груба кажучы, на новы год у нас адная і тая ж ялінка, але кожны год абрастае новымі цацкамі, — распавядае Аляксандр Васільеў. — Калі гучанне змяняецца, то гэта адбываецца хутчэй выпадкова».

Музыка параўнаў Мінск з Масквою: «з аднаго боку — велічна і прыгожа, з іншага — страшнавата. Бо ўлада… і там улада, і тут такая ўлада… Цяпер улетку лепш на вёску паехаць. Думаю, тут і паралелі праводзіць не трэба. Вашая схема ў нас, нашая схема — у вас».

На развітанне ён распавёў пра размову са знаёмай з Латвіі, якая сказала, што расейцам добра, бо маюць дыктатуру. «Я кажу: стоп, чаму гэта добра? А яна адказала, што дыктатура лепшая за дэмакратыю: лепш ненавідзець аднаго чалавека, чымся ўсіх», — смяецца музыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?