Расія і ЗША дамовіліся заахвочваць дыялог сірыйскага ўраду і апазіцыі, і з гэтай мэтай прынялі рашэнне склікаць у канцы мая міжнародную канферэнцыю, заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў па выніках перамоваў з дзяржсакратаром ЗША Джонам Керы.

«Расія і ЗША будуць заахвочваць і сірыйскі ўрад, і апазіцыйныя групы, для таго, каб яны прыйшлі да палітычнага рашэння. Мы таксама пагадзіліся з неабходнасцю пастарацца, я думаю, што гэта адбудзецца як мага хутчэй, магчыма ў канцы мая, склікаць міжнародную канферэнцыю, якая будзе арганізавана ў развіццё жэнеўскай канферэнцыі, якая адбылася ў чэрвені мінулага года», — цытуе Лаўрова РІА «Навіны».

Ён адзначыў, што Расія і ЗША будуць выкарыстоўваць усе магчымасці, каб пасадзіць апазіцыю і ўлады Сірыі за стол перамоваў.

«Абедзве нашы краіны пацвердзілі прыхільнасць тэрытарыяльнай цэласнасці Сірыі. У кантэксце выканання ў поўным аб’ёме Жэнеўскага камюніке. Мы прызнаём, што гэта патрабуе ўзаемнай згоды сірыйскіх бакоў, і мы абавязуемся выкарыстоўваць наяўныя ў Расіі і ЗША магчымасці для таго, каб пасадзіць і ўрад, і апазіцыю за перамоўны стол. І ў гэтым мы будзем дзейнічаць у партнёрстве з іншымі зацікаўленымі замежнымі дзяржавамі, якія павінны прадэманстраваць прыхільнасць садзейнічанню самім сірыйцам хутчэй знайсці палітычнае рашэнне ў рамках Жэнеўскіх дамоўленасцей», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?