Карпарацыя Google паведаміла, што няма доступу да ўсіх яе сэрвісаў на тэрыторыі Сірыі ад 20:00 па Грынвічу 7 мая. Кампанія Umbrella Security Labs зафіксавала рэзкае падзенне ўваходнага і сыходнага трафіку з гэтай краіны.
«Здаецца, што Сірыя амаль знікла з інтэрнэту», — напісаў у блогу галоўны дырэктар па тэхналогіях Umbrella Security Labs Дэн Хабард.
Інтэрнэт знікаў у Сірыі апошні раз у лістападзе 2012 г.