Справакаваў канфлікт бацька маленькага хлопчыка. Падставай для высвятлення адносін стала адмова персаналу цырка, што гастраляваў у расійскім Ангарску (Іркуцкая вобласць) дазволіць дзіцяці пагладзіць жывёлу.

«Каля шатра цырка гулялі бацька з сынам. Дзіця захацела пагладзіць цыркавую жывёлу, але персанал у мэтах бяспекі забараніў гэта рабіць. На гэтай падставе бацька пасварыўся з цыркачамі», — гаворыцца ў паведамленні рэгіянальнага ўпраўлення МУС РФ.

Мужчына з дзіцем з'ехаў, а праз некаторы час вярнуўся з групай прыяцеляў.

«Сварка перарасла ў бойку. Аднаму з артыстаў цырка была нанесена лёгкая шкода здароўю», — дадалі ў прэс-службе.

Паліцыя ўжо затрымала завадатара беспарадкаў. Устаноўлены ўсе ўдзельнікі бойкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?