Увечары 7 мая Фрунзенскі раённы суд Саратава (Расія) прысудзіў да адных сутак адміністрацыйнага арышту юрыста Міхаіла Шапавалава за плакат, звернуты да прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. На думку суда, украінскае слова «пiдрахуй» («падлічы») было абразлівым.

Прысуд быў вынесены на падставе арт. 20.1 КоАП («Дробнае хуліганства»). Паведамляецца, што Шапавалаў быў затрыманы напярэдадні падчас мітынгу экс-каардынатара Саратаўскага аб'яднання выбаршчыкаў. У сувязі з тым, што Шапавалаў ужо правёў ноч у паліцэйскім участку, ён быў вызвалены ў зале суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?