Нагадаем, з пачатку года стаўка рэфінансавання знізілася з 30% да 25%.

На думку аналітыка афіцыйнага партнёра «Альпары» ў Мінску Вадзіма Іосуба, зніжэнне стаўкі рэфінансавання — гэта змякчэнне грашова-крэдытнай палітыкі.
Гэты працэс накіраваны на тое, каб крэдыты для рэальнага сектара эканомікі сталі больш таннымі.

«Адваротны бок гэтага медаля — не толькі патаненне крэдытаў, але і зніжэнне ставак па рублёвых дэпазітах. А гэта азначае, што можа пачацца адток рублёвых укладаў і перавод рублёвых зберажэнняў у валютныя».

Іосуб мяркуе, што зніжэнне стаўкі рэфінансавання можа прывесці да павышэння попыту на валюту. А значыць, можна чакаць, што валюта падаражэе, а рубель аслабне.
Аналітык лічыць, што сёлета стаўка рэфінансавання зніжаецца не апошні раз.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?