«Апошні палітычны праект „па паляпшэнні іміджы краіны“ бізнесмен рэалізаваў у Беларусі, — піша ўплывовы часопіс. — Пачынаючы з 2008 года паляпшэннем іміджу краіны на Захадзе займаўся лорд Цімаці Бэл і яго кампанія Bell Pottinger Group.Галоўныя дасягненні Бэла — сустрэча Лукашэнкі з Папам Рымскім і запрашэнне Лукашэнкі на саміт ЕЗ, што раней немагчыма было ўявіць. Лукашэнка ў інтэрв’ю Russia Today у сакавіку
Беразоўскага каля самалёта сустракала машына з „мігалкай“, і ў суправаджэнні аховы ён ехаў у рэзідэнцыю ў Радашкавічах пад Менскам. „Ён там пабудаваў сабе вёску і кайфаваў, — распавядае сябар Беразоўскага. — Бярозы, рускія жанчыны, свежае марозіва, чорны хлеб… Ён адчуваў сябе на радзіме“.
Сам Беразоўскі разлічваў на многае. „У яго былі вялікія планы.
Ён хацеў зрабіць Беларусь афшорнай зонай, наладзіць там казіно і гэтак далей“, — распавядае адзін з блізкіх сяброў збеглага прадпрымальніка.Але адным з пунктаў пагаднення з Беларуссю было прыцягненне інвестараў. Інвестараў Беразоўскі, вядома, не прывёў. Таму неўзабаве быў скасаваны кантракт з Бэлам, а
пасля масавых пратэстаў у Беларусі ў снежні 2010 года і жорсткай рэакцыі на іх Лукашэнкі Еўропа зноў адвярнулася ад Менска. Менск жа адвярнуўся ад Беразоўскага. У сакавіку 2011 года з Менска вывезлі ўсе рэчы алігарха, былі зачыненыя і прадстаўніцтвы», — піша выданне.
Апальны расейскі алігарх, які атрымаў палітычны прытулак у Велікабрытаніі, 23 сакавіка быў знойдзены мёртвым у ванным пакоі свайго дома ў мястэчку Аскот у графстве Беркшыр. Брытанскія СМІ пісалі, што пасля пройгрышу лонданскага працэсу супраць Рамана Абрамовіча ў жніўні мінулага года ён адчуваў фінансавыя праблемы і знаходзіўся ў падаўленым стане. Аднак сябры Беразоўскага не выключаюць версіі таго, што яго маглі забіць.