08.05.2013 / 12:22

Без крэдыту ЕўрАзЭС ЗВР Беларусі за красавік знізіліся б на $334 млн 1

Па дадзеных Нацыянальнага банка, у красавіку золатавалютныя рэзервы РБ у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 106,2 млн. і, паводле папярэдніх дадзеных, на 1 мая 2013 года склалі $8 254,9 млн.

У той жа час, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі ў нацыянальным вызначэнні выраслі ў красавіку не гэтак значна, як у вызначэнні МВФ: на $63,3 млн і на 1 мая 2013 года склалі ў эквіваленце 9283,6 млн. USD.

Як паведаміў Нацбанк, павелічэнню золатавалютных рэзерваў спрыяла паступленне пятага траншу крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у суме 440 млн. USD. Такім чынам, без паступлення траншу рэзервы (у вызначэнні МВФ) у красавіку знізіліся б на $333,8 млн.

0
V / Адказаць
08.05.2013 / 19:15
На 105 млн рэзэрвы павысіліся, а куды 334 млн пазычаных грошаў падзеліся?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру