08.05.2013 / 13:05

«Беларускія палкаводцы» — шыкоўны набор плакатаў 37

Яны вісяць нават у Генеральным Штабе.

У кнігарнях з’явіўся набор плакатаў «Беларускія палкаводцы і военачальнікі зямлі Беларускай» — 28 паштовак фармату А4, своеасаблівы лікбез па гісторыі беларускага войска.

«Ідэя стварэння гэтых плакатаў прыйшла мне падчас службы ў войску. — расказвае стваральнік паштовак падпалкоўнік запаса Віталь Чырвінскі. — У нас ва ўсіх ваенных установах вісяць партрэты палкаводцаў, але паўсюль гэта Сувораў, Аляксандр Неўскі, Нахімаў. Да гэтых асобаў няма пытанняў як да вайскоўцаў, але ёсць пытанні іншага кшталту. Да таго ж у нас ёсць свае военачальнікі. А канчаткова стала зразумела, што гэтыя плакаты варта стварыць, калі выйшла кніга «Ваенная школа Беларусі», якая расказвала ўсё пра тых жа Суворава і Нахімава».

Па словах спадара Чырвінскага самым складаным быў адбор герояў для плакатаў.

«Вы самі разумееце, што 28 асобаў гэта шмат. — тлумачыць Віталь Чырвінскі. — Спачатку мы хацелі зрабіць дзесяць, у Расіі, напрыклад, выдалі такія плакаты, і персаналій было менавіта дзесяць. Аднак не атрымалася. Спачатку „праваліўся“ перыяд Расійскай імперыі, пасля „правалілася“ Першая сусветная вайна. Я налічыў болей за 250 военачальнікаў, якіх хацелася ўзгадаць»
.

Спіс персаналій фарміраваўся па некалькіх крытэрыях. Чалавек мусіў нарадзіцца ў Беларусі, мець беларускае паходжанне і ягоная ратная слава мусіла быць звязаная з Беларуссю.

«Напрыклад, Астрожскі нарадзіўся на Валыні, аднак ягоны ўнёсак у беларускую вайсковую справу нельга прапусціць». — кажа спадар Чырвінскі.

У калекцыі плакатаў побач могуць знаходзіцца военачальнікі розных поглядаў ці нават тыя, якія ваявалі адзін супраць аднаго. Апроч партрэта кожны плакат мае біяграфічную даведку пра дзейнасць таго ці іншага палкаводца.

«Зараз плакаты паступілі ў продаж у крамы. — кажа спадар Чарвінскі. — Да таго ж некаторыя з іх ужо трапілі ў ваенныя установы. Напрыклад, частка з гэтых плакатаў вісіць у Генеральным Штабе на адмысловым стэндзе».

Набыць плакаты ў інтэрнэце можна тут і тут.

Юрась Ускоў

0
Валеры Грунько / Адказаць
08.05.2013 / 13:20
Учора набыў сабе такі на Prastora.by, На сайце ў іх чамусьці няма, але як забіраў сваю замову, то спытаў - і ёсць. Пытайце ў хлапцоў, падкажуць
0
quo vadis / Адказаць
08.05.2013 / 14:28
выдатна
0
Ага / Адказаць
08.05.2013 / 15:41
В штаб СЗОТК зайдите (Мачулищи)! Там Суворов, Жуков и прочие "Беларусы" и ни одного белорусского полководца.
Паказаць усе каментары/ 37 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру