У судзе Цэнтральнага раёна Мінска слухаецца «справа фінансістаў». Як паведамілі БелаПАН у судзе, судовы разбор пачаўся ў другой палове красавіка. Па гэтай справе праходзіць у тым ліку былы старшыня наглядальнага савета ААТ «Тэхнабанк» Уладзіслаў Кацарэнка; усяго — восем фігурантаў.

Сярод выстаўленых ім абвінавачанняў — крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, ухіленне ад выплаты падаткаў, махлярства, падробліванне дакументаў.

Нагадаем, з абвінавачання вынікае, што Кацарэнка дапамагаў кіраўнікам прыватных кампаній ухіляцца ад выплаты падаткаў, падаваў прыватным кампаніям падробленыя дакументы і рэквізіты падкантрольных яму лжэпрадпрымальніцкіх структур — рэзідэнтаў Расіі і Вялікабрытаніі, арганізаваў незаконны абмен валюты ў вялікіх маштабах.

Урон у выглядзе нявыплачаных падаткаў ацэньваецца ў 7 млрд. рублёў, незаконны даход, атрыманы групай ад усіх відаў незаконнай дзейнасці, — у 417 млрд. рублёў.

Кацарэнка быў затрыманы 2 сакавіка 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?