Міністэрства абароны Беларусі катэгарычна абвяргае з’яўленне 8 мая ў інтэрнэце інфармацыі аб знаходжанні ў краіне расійскіх вайскоўцаў, пераапранутых у беларускую ваенную форму.
З паведамлення вынікае, што расійскія вайскоўцы ўжо даўно знаходзяцца ў Беларусі, прычым гаворка не ідзе пра тых, хто служыць на аб’ектах РФ. Гэта РЛС пад Ганцавічамі і вузел сувязі ў раёне Вілейкі.
Як паведамляе сайт charter97.org, «у Беларусі служаць салдаты і афіцэры расійскай арміі іншых радоў войскаў: лётчыкі, дэсантнікі, танкісты, ракетчыкі. Прычым яны не афішуюць сваю прыналежнасць да арміі Расійскай Федэрацыі. Расійскія вайскоўцы апранутыя ў форму беларускіх узброеных сіл, нясуць службу ва ўласных вайсковых падраздзяленнях. Падпарадкоўваюцца яны расійскаму камандаванню. Агульная колькасць расійскіх вайскоўцаў, якія неафіцыйна знаходзяцца ў Беларусі, — да 3 тысяч чалавек. Вядома, што яны знаходзяцца як мінімум у пяці беларускіх гарнізонах. <…> Такім чынам адпрацоўваецца варыянт размяшчэння ў Беларусі пастаяннай расійскай ваеннай групоўкі».
«Гэта трызненне вар’ята»,— заявіў БелаПАН начальнік упраўлення інфармацыі,