Беларускія заўзятары мірна пачуваюцца побач пад рознымі сцягамі.

Беларускія заўзятары мірна пачуваюцца побач пад рознымі сцягамі.

У 2007 годзе прадстаўнікі апазіцыі спрабавалі аб’яднаць беларусаў.

У 2007 годзе прадстаўнікі апазіцыі спрабавалі аб’яднаць беларусаў.

Набалела. Я бачыў, як забіралі бел-чырвона-белыя сцягі і кудысьці выводзілі хлопцаў, якія іх уздымалі, на канцэрце ў Мінску, дзе спявалі песні аднаго забароненага гурту. Гэта нонсэнс, але ўсе ведаюць, узняў гістарычны беларускі нацыянальны сцяг — атрымай суткі.

У Беларусі… іншая справа — Швецыя. У дэмакратычнай краіне, выцягнулі з арэны і забаранілі заўзець за сваю каманду беларусам, якія прыйшлі з нацыянальным гістарычным сцягам (ніхто не вышвырвае расіян, якія прыходзяць з савецкім сцягам).

Па сутнасці, гэта — міжнародны скандал і міністр замежных спраў Беларусі, павінен быў у той жа дзень выступіць у абарону грамадзян нашай рэспублікі. Але якое там?..

Наадварот, гэта кіраўнік Федэрацыі хакея Яўген Ворсін і нацкаваў шведскіх паліцыянтаў на беларусаў. Праз некаторы час назваўшы маіх суайчыннікаў «неадэкватнымі» і «отребьем», а гістарычны сцяг — анучай.

Дарэчы, тым, хто актыўна супраць бел-чырвона-белага — падумайце, чаму так мала дзяржаўных сцягоў на «Мінск-Арэне», калі гуляе «Дынама», ці на стадыёне «Дынама», калі гуляе БАТЭ, нават калі гуляе футбольная зборная, сцягоў вельмі мала.
І справа не ў тым, што ў нас няма патрыётаў — мы ёсць, я сам хадзіў на футбол з чырвона-зялёным сцягам некалькі гадоў таму. Але потым я задумаўся — тут нешта не так.. І сапраўды, аказалася, што бел-чырвона-белы сцяг прыдумалі мае продкі — беларусы, на падставе шматвекавой гісторыі геральдыкі, а чырвона-зялёны — прыдумалі савецкія акупацыйныя ўлады па загадзе ката Сталіна.
Я паважаю афіцыйныя нацыянальныя колеры, таму што люблю Беларусь, і зараз увесь свет нас успрымае з такім сцягам, гербам і гімнам.
Але на стадыён прыйду з двума сцягамі, калі гэта ў нас будзе магчыма.
Вось гэтым інцыдэнтам у Швецыі беларуская ідэалогія ў асобе Ворсіна хоча падзяліць нас, беларусаў, на правільных і няправільных, якім можна заўзець, а якім — не. Тут наш, народны, адказ, павінен быць рашучым і галосным. Мы — разам. Мы — адзін народ.
Калі ласка, родныя беларусы, давайце адзін аднаго паважаць. Сябры Беларускай нацыянальнай памяці, калі ласка, вазміце на наступную гульню з сабой і афіцыйны сцяг, далучайцеся да іншых беларусаў, тлумачце чаму вы прыйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі, паверце, шмат хто з моладзі сапраўды не ведае, ці лічыць гістарычны сцяг — нейкім палітычным.
Нажаль, сучасная беларуская ідэалогія вядзе барацьбу з беларускай гісторыяй. Але гісторыю немагчыма перамагчы, яна была, ёсць і будзе. Мала таго, і гэта ідэалогія таксама стане гісторыяй.
Пытанне — калі, і што будзе далей. Ад нас сёння залежыць, ці будзе жыць Беларусь заўтра. Нездарма гэты інцыдэнт адбыўся ў 150-ую гадавіну паўстання Кастуся Каліноўскага. Каліноўскі стаяў ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці, яшчэ 150 гадоў таму, ён настолькі любіў нашу краіну, што аддаў за яе жыццё. Нам жа зараз, ужо ня трэба такіх ахвяр. Я веру, што нам трэба ўсяго толькі аб’яднацца, быць разам, паважаць адзін аднаго і любіць — усё ж такі, усе мы — беларусы, а Беларусь у нас — адна.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?