Старшыня Мінскага саюза прадыпрымальнікаў Уладзімір Карагін стаў сустаршынёй «Джаз-клуба Яўгена Уладзімірава» — адной з самых яскравых джазавых фармацый Беларусі. Цяпер клуб будзе называцца «Джаз-клуб Яўгена Уладзімірава і Уладзіміра Карагіна».

«Я вялікі аматар музыкі, з Яўгенам мы даўно сябруем, — расказаў «Нашай Ніве» Карагін. — З таго часу, як ён уступіў ў канфедэрацыю, мы неаднаразова працавалі разам. Напрыклад, арганізоўвалі Міжнародны фестываль Jazz in Minsk».

Па словах Карагіна, джаз гэта не столькі перспектыўны для бізнэсу накірунак і магчымасць зарабіць, колькі прыкмета саліднасці і паказчык узроўню.

«У джаза не вельмі шмат аматараў, аднак менавіта яго ЮНЭСКА прызнала найвывшэйшым дасягненнем сусветнай культуры, — кажа спадар Карагін. — Зараз мы плануем другі мінскі джазавы фэст. Апроч таго, будзем запрашаць у Мінск джазавых зорак, вядомых і невядомых беларускім гледачам».

Сам Карагін скончыў музычную школу па класе фартэп’яна, і нядаўна разам з сябрамі-джазістамі аднавіў адзін з найстаражытнейшых музычных інструментаў — хомус.

«У джазе мяне прываблівае імправізацыйнасць, — кажа Карагін. — У кожнага выканаўцы ёсць магчымасць праявіць сябе напоўніцу, ёсць агульная сінэргія людзей, якія разам знаходзяцца на сцэне. Гэта робіць джаз падобным да прадпрымальніцтва».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?