У бліжэйшыя суткі, 9 мая, чакаецца малавоблачнае надвор'е. Без ападкаў.
Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, днём па захадзе парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 7 .. +13°С, максімальная днём +22 .. +28°С. Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём будзе слаба паніжацца.
У наступныя двое сутак, 10-11 мая, надвор'е прыме няўстойлівы характар.

10 мая большая частка краіны застанецца ў вельмі цёплай паветранай масе, якая паступае з Балканскага паўвострава; днём па паўночна-заходняй палове адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу. Уначы будзе пераважна без ападкаў, днём месцамі па паўночна-заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра складзе ноччу +10 .. +15°С, днём +23 .. +28°С, па поўдні месцамі паветра прагрэецца да +30°С.

11 мая ўмовы надвор'я на значнай частцы краіны будзе вызначаць атмасферны фронт,
які перамяшчаецца з тэрыторыі Польшчы; на паўднёвым усходзе захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпературны фон будзе наступным: ноччу +10 .. +15°С, днём +18 .. +23°С, па паўднёва-ўсходняй палове +24 .. +29°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?