Салігорскія актывісты незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт у нядзелю, 19 жніўня, выехалі на роварах з прымацаванымі да багажнікаў бел-чырвона-белымі сьцягамі у цэнтар Салігорску.

Велаакцыя пачалася ля будынку суду, дзе мае адбыцца працэс над мясцовым маладафронтаўцам Іванам Шылам.

Пасьля маладафронтаўцы пераехалі на цэнтральную плошчу і пасьпелі аб’ехаць яе зь дзясятак разоў перад тым, як прыехала міліцыя.

Удзельнікаў акцыі ўзялі ў кола й пачаліся затрыманьні, як піша Saligorsk.org, з пагонямі на аўтамабілях, перахопамі і блякаваньнем цэлых раёнаў.

Затрымалі Віктара Гаргуна, у якога былі пры сабе вуды, паводле міліцыянтаў, менавіта тыя, да якіх чапляліся сьцягі, а таксама Івана Шылу. Апошняга, паводле Saligorsk.org, па дарозе ў пастарунак зьбілі: твар быў крыві, на целе некалькі крывападцёкаў. Івана Шылу абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы й непадпарадкаваньні законным патрабаваньням міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0