Яму ўжо прысвоеная чацьвертая, перадапошняя катэгорыя небясьпекі. Ахвярамі стыхіі сталі ўжо 8 чалавек. Хуткасьць ветру ў эпіцэнтры ўрагану сягае 235 км/г. Спэцыялісты не выключаюць, што неўзабаве Дзін ўзмацнее й атрымае найбольшую катэгорыю небясьпекі.

На Ямайцы пасьля ўрагану абвешчанае надзвычайнае становішча — для барацьбы з марадэрствам.

У Мэксыцы, куды «Дзін» (Dean) можа дайсьці праз суткі, ужо аб’яўленае штармавое папярэджаньне. Як перадаюць РИА‑Новости, на ўзмоцнены варыянт працы пераведзеныя і ўсе амэрыканскія надзвычайныя службы. У Вашынгтоне сьцьвярджаюць, што аддадзены загад дзейнічаць так, як калі б ураган дакладна ішоў на тэрыторыю ЗША.

Надзвычайнае становішча ўведзенае ў штаце Луізіяна, дзе два гады таму ўраган «Катрына» амаль цалкам зьнішчыў Новы Арлеан.

НАСА вырашыла, што шатл «Індэвар», які пацярпеў падчас узьлёту, вернецца на Зямлю на дзень раней.

Тэрміновую эвакуацыю праводзяць і нафтавыя кампаніі Мэксыканскай затокі. Працаўнікі з марскіх нафтавых пляцовак ужо адпраўленыя на кантынэнт.

Паводле «Эхо Москвы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0