У выхадныя дні і на Радаўніцу з Мінска будуць арганізаваныя дадатковыя аўтобусныя зносіны з найбліжэйшымі могілкамі, паведамляе КУП «Мінсктранс».

Так, 9, 10, 11, 12, 13 і 14 мая будзе павялічана колькасць аўтобусаў на маршрутах № 5Э «Дыспетчарская станцыя (ДС) Чыжоўка — Могілкі Міханавічы», 68 «ДС Карастаянавай — Паўночныя могілкі», 94С «Аўтастанцыя (АС) Аўтазаводская — Чыжоўскія могілкі», 109 «ДС Карбышава — Паўночныя могілкі», 170Э «ДС Захад-3 — Заходнія могілкі», 172Э «Аўтавакзал (АВ) Маскоўскі — Каладзішчанскія могілкі», 402 «АС Паўднёва-Заходняя — Заходнія могілкі», а таксама арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту № 275 «АВ Маскоўскі — Каралёў Стан».

11, 12 і 14 мая будзе арганізаваная работа часовага аўтобуснага маршруту № 135Э «ДС Захад-3 — Паўночныя могілкі».

14 мая будзе арганізаваная работа часовых аўтобусных маршрутаў № 68С «ДС Карастаянавай — Паўночныя могілкі», 109С «ДС Карбышава — Паўночныя могілкі», 171Э «ДС Захад-3 — Могілкі Міханавічы», 174Э «Кульман — Паўночныя могілкі», 167 «1-я вароты — 2-я вароты», 22Д «ДС Чыжоўка — ст.м." Аўтазаводская».

Аплата ў аўтобусах маршрутаў № 5Э, 68С, 94С, 109С, 135Э, 170Э, 171Э, 172Э, 174Э будзе збірацца адначасова за паездку ў прамым і зваротным напрамку.
Кошт праезду ў маршрутах № 68С, 94С, 109С, 169С — 3 тыс. 400 рублёў, у маршрутах 5Э, 135Э, 170Э, 171Э, 172Э, 174Э — 4 тыс. 600. У прыгарадных маршрутах № 275, 402 аплата за праезд будзе збірацца па прыгарадным дадатковым тарыфе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?