09.05.2013 / 11:43

Святлана Курс: Мая бабуля выпаўзла з падпаленай стадолы, патушылася ў лужыне і прыкінулася мёртвай 10

8 траўня я сьвяткую Дзень Перамогі. У гэты дзень у 1924 годзе нарадзілася Алеся Булынка, мая бабуля, якая ў 1943 выпаўзла з падпаленай стадолы, патушылася ў лужыне і прыкінулася мёртвай. Уся яе сям’я — маці і пяцера дзяцей ад 14 да года, ператварыліся ў попел ў стадоле вёскі Жылін Брод. Апрача Жылінага Броду, на Случчыне спалілі 35 вёсак, 12 не адрадзіліся. Праз тры дні блуканьняў абгарэлая і сплаканая Алеся знайшла ў лесе сваю параненую карову Мазуру. Яны абедзьве выжылі, і дзякуючы таму жыву я. Вось вам і дзень перамогі.

Святлана Курс

0
quo vadis / Адказаць
09.05.2013 / 12:08
..
0
Ang / Адказаць
09.05.2013 / 14:19
Хто развязаў тую вайну? Quid prodest (Шукай каму выгадна) Дык каму выгадна?
0
Кенатаф / Адказаць
09.05.2013 / 16:04
Няма даравання вайсковым злачынствам і вайсковым злачынцам, злачынствам супраць чалавечнасці. Прычым, з абодвух бакоў. Свайго боку на той вайне у беларусаў не была, і так стаецца з тымі, хто не стварае нацыянальную дзяржаву, а застаецца проста насельніцтвам на літасці іншых.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру