Лідара «Змены», моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» забралі ў міліцыю каля 7.00, проста з кватэры. Ніякіх тлумачэнняў з боку супрацоўнікаў міліцыі не было. Адпусцілі яго, а 16.45.
Павел Вінаградаў паведаміў, што ў міліцыі яму паказалі два прафілактычныя фільмы: пра шкоду п’янства і пра тое, што трэба быць уважлівым за рулём. Грамадскі актывіст кажа, што яго адпусцілі якраз тады, калі з турмы на Акрэсціна выйшаў актывіст «Маладога фронту» Уладзімір Яроменак. Вінаградаў якраз арганізоўваў сустрэчу з ім.

Міліцыянты вывезлі Яроменка з Акрэсціна за горад і заблакавалі сім-картку на ягоным сотавым тэлефоне. Тым не менш сябры прывезлі Яроменка пад сцены Акрэсціна, дзе і адзначылі сустрэчу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?