Падазраваны ў падрыхтоўцы і здзяйсненні выбухаў у Бостане і забіты ў перастрэлцы з паліцыяй Тамерлан Царнаеў пахаваны ў ноч на чацвер, паведаміла амерыканская паліцыя.

Месца пахавання Царнаева не паведамляецца.

Раней улады некалькіх населеных пунктаў адмовіліся хаваць Царнаева на сваіх могілках.

У штаце Масачусэтс прайшлі акцыі пратэсту, удзельнікі якіх заклікалі ўлады ўвогуле не хаваць Царнаева на тэрыторыі ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?