«Палітыка мае заставацца па-за спортам. Катэгарычна непрымальна, што Міжнародная федэрацыя хакея і арганізатары Чэмпіянату свету 2013 праз палітычныя матывы перашкаджаюць беларускім заўзятарам карыстацца нацыянальнай сімволікай падчас гульняў спаборніцтва», — за такую петыцыю ідзе збор подпісаў на сайце Change.org. Яе ініцыяваў Алесь Чарняковіч — беларус, які цяпер працуе ў Іспаніі.

За 9 мая пад дакументам было сабрана каля 500 подпісаў. Алесь Чарняковіч заклікае ўсіх далучыцца.

Ён лічыць, што беларусам прынцыпова важна рэагаваць на прыкрасці, кшталту забароны на бел-чырвона-белыя сцягі ў Стакгольме, бо гэта пытанне павагі да нашай нацыі і яе правоў. Такія кроплі камень точаць.

«З кожным падпiсаннем адпраўляецца лiст арганiзатарам i федэрацыi ад кожнай канкрэтнай асобы, — паведаміў Чарняковіч «Нашай Ніве». — плюс розгалас у грамадстве i медыях. Усё гэта стварае грамадскi цiск. Мы ўжо дамаглiся «кампрамiсу», але гэта смешна, трэба дацiснуць», — кажа ён.

Ён нагадвае, што пратэсты можна засылаць і асабіста на электронны адрас [email protected]. Але просіць дзейнічаць і праз петыцыю таксама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?