Пад'езд да комплекса па-ранейшаю вартуе міліцыя.

Пад'езд да комплекса па-ранейшаю вартуе міліцыя.

На полі каля комплекса з'явіліся кучы зямлі са слядамі вапны.

На полі каля комплекса з'явіліся кучы зямлі са слядамі вапны.

Комплекс вартуюць нават з боку глухога лесу.

Комплекс вартуюць нават з боку глухога лесу.

Комплекс вартуюць нават з боку глухога лесу.

Комплекс вартуюць нават з боку глухога лесу.

На днях хворым свінням з комплексу «Усходні» паставілі канчатковы дыягназ. Афрыканскай чумы ў жывёл не выявілі. Але прадпрыемства да гэтага часу знаходзіцца пад аховай міліцыі — пад’езды да комплексу ахоўваюцца нават боку глухога лесу. Журналісты «Intex-press» у чарговы раз наведаліся да комплекса «Усходні».

Каля пад’езда да свінакомплекса «Усходні» карціна тая ж, што і тыдзень таму — знак «цагліна» і паставы, які па-ранейшаму вартуе праезд на комплекс.
Праўда, прычына забароны праезду на гэты раз не «дэзінфекцыя», а «санітарныя мерапрыемствы».

Злёгку змяніўся і пейзаж каля імправізаванага «блокпаста». Па правы бок ад ўезду ўжо не стаяць асабістыя аўтамабілі супрацоўнікаў, злева, на полі, з’явіліся незразумелыя кучы пяску, якіх яшчэ тыдзень таму не было. Накіроўваемся да гэтых кучаў, паставы нас стрымлівае, але пайсці за намі ў поле ён, пакінуўшы пост, відаць, не мае права. «Дык гэта ж проста гной», — як можа, спрабуе адгаварыць нас міліцыянт.

На гной кучы гэтыя ні пахам, ні выглядам не падобныя — зямля з дзёрнам і кавалачкамі вапны, на якой бачныя сляды буйных пратэктараў. Пакуль мы гадаем, адкуль пасярод поля магла ўзяцца вапна, паставы паклікаў падмацаванне.
Яму на падмогу прыязджаюць яшчэ два чалавекі ў форме, гатовыя яшчэ дбайней абараняць мяжу паміж «Усходнім» і астатнім светам.

Надзеі наблізіцца да свінакомплекса мы не губляем. Разам з мясцовым жыхаром, яки ведае ўсе пад’езды да прадпрыемства, праз ямы, выбоіны і глыбокія лужыны па лясных сцежках мы дабіраемся да процілеглага ад галоўнага ўезду боку комплексу. Але і тут, у лесе, побач з закінутымі сялібамі, у месцы, куды ні адзін чалавек па добрай волі не пойдзе, стаіць ахова!

Паставы, апрануты ў рабочы камбінезон, заўважна нервуецца, прадстаўляцца не жадае, перашкаджае фатографу і высоўвае зусім нечаканую прычыну ачаплення: «У комплексе праводзяцца штабныя вучэнні!»

Тым часам, з боку комплексу час ад часу па ваколіцах разносіцца пранізлівы віск свіней. «Гэта ў іх нармальная працоўная абстаноўка, што вы дзівіцеся?» — Спешна знаходзіць тлумачэнне паставы.

Нагадаем, што на днях хворым свінням з «Усходняга» паставілі афіцыйны дыягназ — рэпрадуктыўна-рэспіраторны сіндром свіней. Афрыканскай чумы, якую так баяліся спецыялісты, не выяўлена. Аднак Украіна ўвяла забарону на ўвоз нашага мяса на сваю тэрыторыю, а комплекс па-ранейшаму жыве ў ачапленні. Патлумачыць, калі будуць знятыя гэтыя абмежаванні, пакуль ніхто не можа.

Па словах галоўнага раённага ветурача Мікалая Пакумейкі, у цяперашні час на комплексе адбываецца забой пагалоўя на перапрацоўку. У свежым выглядзе мяса хворых свіней на прылаўках не з’явіцца.
А вось перапрацоўку свініны на выраб кансерваў, варана-вэнджаных і вараных каўбас, варана-вэнджаных грудзінак і карэйкі дзейсныя санітарныя правілы дапускаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?