Чытач з Германіі параўноўвае падыходы арганізатараўЧС-2013 па хакеі да беларускіх і расійскіх заўзятараў. У якасці прыкладу прыводзіцца гульня зборных Расіі і ЗША.
У апраўданне дзеянняў уладаў «спецыялісты» казалі пра вялікія памеры нашага сцягу і забарону палітычнай сімволікі.
Але акурат за варотамі амерыканскай зборнай быў разгорнуты расійскі сцяг — ці не на палову сектара, а на трыбунах можна было пабачыць заўзятараў з шалікамі ЦСКА, якія носяць чырвоныя бейсболкі з надпісам СССР і выкарыстоўваюць чырвоныя сцягі з выявай Леніна.
Каля расійскіх варотаў заўзятары размахвалі агромністым сцягам (прыблізна 4×6 м). І дзе тут клопат аб бяспецы і паліцыя?
Як казалі старажытныя рымляне, што можна Юпітэру — тое нельга быку?