Гарпун прайшоў на адлегласці 1 см ад жыццёва важных цэнтраў мозгу.

Гарпун прайшоў на адлегласці 1 см ад жыццёва важных цэнтраў мозгу.

Нейрахірург Алан да Коста, які рабіў аперацыю, заявіў, што гарпун прайшоў на адлегласці 1 см ад жыццёва важных цэнтраў мозгу 28-гадовай Элізангелы Барбарэмы Розы, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Паводле яго слоў, аперацыя прайшла паспяхова і жанчына павінна цалкам аднавіць здароўе.

Па дадзеных паліцыі, муж пацярпелай чысціў гарпун, выпадкова прывёў яго ў дзеянне. Сталёвы гарпун трапіў у рот яго жонкі і затрымаўся ў хрыбетным слупе.

Гэта здарылася ў панядзелак у прыбярэжным горадзе Арайял-да-Каба ў 150 км ад Рыа-дэ-Жанейра.

Жанчыну спачатку даставілі ў мясцовую бальніцу, але затым хутка перавезлі ў абласную клініку ў суседнім горадзе Араурама, дзе ёй занялася група нейрахірургаў.

«Я ніколі не бачыў раней падобных выпадкаў, — заявіў доктар да Коста. — Яшчэ сантыметр, і яна б засталася паралізаванай; яшчэ трохі — і гарпун прабіў бы артэрыю, якая забяспечвае мозг крывёй, і яна б памерла».

Паліцыя лічыць здарэнне няшчасным выпадкам, але заявіла, што дапытае жанчыну пасля яе выздараўлення для высвятлення ўсіх падрабязнасцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?