З тыднёвага турнэ па востраве Сахалін днямі вярнуліся гурты «Антывірус», «Выратаваньне», «Серах» і «Ангеліна», а таксама былы саліст гурту «Новы Ерусалім» Аляксандар Патліс. У межах кампаніі за моцную сем’ю хрысьціянскія каманды давалі канцэрты ўсахалінскіх мястэчках, а ў нядзелю ўзялі ўдзел у вялікім адкрытым канцэрце на паўднёвасахалінскім стадыёне.

Адметнасьць далёкаўсходняга рэгіёну ў тым, што там у постсавецкі час паўстаў моцны эвангелізацыйны рух. У Паўднёва‑Сахалінску, напрыклад, жыве 180 тыс. чалавек, дзейнічаюць дзесяць пратэстанцкіх цэркваў.

Запрашэньне менавіта беларускіх гуртоў абумоўлена вялікай колькасьцю нашых суайчыньнікаў на востраве. Гаворыць саліст «Антывірусу» Руслан Быкаў: «У такі надзвычай далёкі тур нас запрасіў пастар мясцовае царквы, беларус Пётра Ермалюк. Мы давалі канцэрты ў самых розных месцах: у тамтэйшых цэрквах, летніх лагерох, мясцовых ДК. І у кожным горадзе, дзе мы выступалі, знаходзіліся людзі, якія прасілі нас сьпяваць па‑беларуску».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?