Дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Азаронак звольнены напярэдадні Дня Перамогі, паведамляе партал tut.by са спасылкай на работнікаў музея.
«Ён сабраў нас днём 8 мая і сказаў, што пакідае сваю пасаду. Сяргей Іванавіч падзякаваў за працу і папрасіў працягваць пачатую справу», — паведаміў супрацоўнік музея. Пры гэтым, адзначыў ён, «некаторыя супрацоўнікі заявілі, што пакінуць музей следам за дырэктарам».
Паводле слоў суразмоўцы, адна з прычын звальнення — зацягванне тэрмінаў здачы новага будынка музея на праспекце Пераможцаў і вызвалення памяшканняў музея на Кастрычніцкай плошчы.
«Пры гэтым віна дырэктара ў гэтым пытанні мінімальная — будаўнікі зацягнулі здачу новага будынка музея, а пераезд экспазіцыі на новае месца захоўвання быў праблематычны паводле тэхнічных характарыстык», — сказаў ён. Нагадаем, выступаючы 19 красавіка ў парламенце са штогадовым пасланнем, Аляксандр Лукашэнка даручыў Міністэрству культуры і Мінгарвыканкаму адкрыць да 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 2014 годзе музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны «з маштабнай экспазіцыяй, якая павінна быць найлепшай у свеце».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?