У Каіры пачынаецца паўторны працэс па справе былога прэзідэнта Егіпта Хосні Мубарака. Паведамляецца, што абвінавачаны дастаўлены ў будынак суда.

Экс-прэзідэнта абвінавачваюць у датычнасці да забойства соцень удзельнікаў антыўрадавых выступаў у студзені 2011 г. У ходзе дэманстрацый загінулі больш за 850 чалавек.

У чэрвені мінулага года Хосні Мубарак быў прызнаны вінаватым у арганізацыі змовы з мэтай забойства пратэстоўцаў і прысуджаны да пажыццёвага зняволення.

Аднак у студзені гэтага года суд прыняў рашэнне паўторна правесці працэс, пастанавіўшы, што першы раз былі дапушчаны працэсуальныя парушэнні.

Мубарак і яго сыны Алаа і Гамаль таксама павінны паўстаць перад судом па асобнай справе аб карупцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?