12.05.2013 / 12:55

Інфармацыя пра візіт Лукашэнкі ў Арменію пацвердзілася афіцыйна абноўлена 10

У Беларусі афіцыйна пра візіт не паведамляецца.

Афіцыйнае паведамленне пра візіт у Арменію з’явілася на сайце Лукашэнкі.

Згодна яго, запланаваныя перамовы прэзідэнтам Арменіі Сержам Саргсянам. Прыярытэтная ўвага будзе нададзена пашырэнню двухбаковага гандлю, развіццю эканамічных кантактаў, у тым ліку за кошт рэалізацыі сумесных кааперацыйных праектаў. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў, гаворыцца щ паведамленні.

У 2012 годзе двухбаковы таваразварот склаў $ 46,1 млн. Экспарт — $ 38,7 млн. Імпарт — $ 7,4 млн.

Нагадаем, што 11 мая армянскі сайт News.am паведаміў пра візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Арменію.

Рэсурс прыводзіў словы дасведчанай крыніцы пра падрабязнасці візіта. Нібыта Лукашэнка прыбывае ў Ерэван «з даволі прадстаўнічай дэлегацыяй, у складзе якой міністры і іншыя афіцыйныя асобы, а таксама бізнесмены».

News.am піша, што ў Ерэване кіраўнік Беларусі правядзе перамовы з прэзідэнтам Арменіі Сержам Саргсянам, а 14 мая ён прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця новай царквы Сурб Аванэс (Св. Іаана) у Абовяне, пабудаванай на сродкі яго даўняга сябра Гагіка Царукяна.

Афіцыйнай інфармацыі пра візіт Лукашэнкі ў Арменію пасля паведамленняў у армянскай прэсе не было на працягу амаль сутак.

0
Янiнка / Адказаць
12.05.2013 / 13:13
Кан`ячку папiць,ага
0
Юзік Крулеўскі / Адказаць
12.05.2013 / 13:15
З Міколкам ляціць ці не?
0
? / Адказаць
12.05.2013 / 13:48
Відаць паляцеў крэдыты прасіць.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру