12.05.2013 / 15:35

Еўракамісар Фюле: У Беларусі існуе не толькі праблема палітвязняў — гаворка пра агульны крызіс 4

«Для дэмакратычных сіл у Беларусі не засталося магчымасці дзейнічаць, не баючыся неадкладных рэпрэсій з боку ўлад».

Еўракамісар падкрэсліў, што для дэмакратычных сіл у Беларусі не засталося магчымасці дзейнічаць, не баючыся неадкладных рэпрэсій з боку ўлад. «Менавіта такой з'яўляецца сама сутнасць рэжыму Лукашэнкі, і менавіта таму ўсе дзяржавы — члены ЕС працягваюць ставіцца да яго вельмі крытычна», — сказаў Штэфан Фюле.

Нароўні з гэтым еўракамісар пазітыўна ацаніў рэформы ва Украіне — у галіне заканадаўства, у выбарчай і юрыдычнай сістэмах. «Мы цяпер назіраем пэўны прагрэс з украінскага боку ва ўсіх трох пералічаных галінах, уключаючы найперш судовую сістэму, якая застаецца палітычна ангажыраванай. Вызваленне з няволі былога міністра ўнутраных спраў Украіны Юрыя Луцэнкі і былога міністра аховы навакольнага асяроддзя Георгія Філіпчука — рух у правільным напрамку. Аднак патрабуецца зрабіць больш, найперш даць доказы таго, што такі паўтор ўжо немагчымы», — адзначыў Фюле.

0
Пацук. / Адказаць
12.05.2013 / 15:46
Вось гэты агульны крызіс і будзе абараняць расейская авіяцыя, ад беларускага народу?
0
Классик / Адказаць
12.05.2013 / 20:50
"Этот кризис - "стабильность" завётся..."
0
Кнехт / Адказаць
12.05.2013 / 21:27
У БЕЛАРУСІ, НА ПАМЕЖЖЫ Тут, блін, дурная галава Ачоліла, з нагоды, ўладу. А ў суседзяў: "Булава", "СС -тры сотні", танкі, "грады". І ў Беларусі, на памежжы, Мяняцца ўсё будзе на ... ежу. ;)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру