Сёньня прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка на прэсавай канфэрэнцыі выказаўся супраць наданьня расейскай мовы статусу другой дзяржаўнай у краіне, што прапануе Партыя рэгіёнаў.

У якасьці кепскага прыкладу наступстваў падобных рашэньняў Юшчанка прывёў лёс беларускай мовы:

«Спэкуляцыі на тэмы мовы — гэта таксама праца супраць Украіны. Мне сёньня хочацца спытаць: куды падзелася ірляндзкая мова? Куды падзелася беларуская мова? Куды падзеліся дзясяткі моваў, дзяржавы якіх пайшлі па той формуле, якую нам сёньня сёй‑той навязвае. Я перакананы, што гэта не палітыка Ўкраіны, а спэкуляцыі, на якіх хтосьці яшчэ можа зарабляць палітычныя дывідэнды. Я выступаю супраць гэтага».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?